Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Жаночы погляд на следчую справу

13.09.2024
У юрыдычнай прафесіі следчы Ляхавіцкага РАСК Наталля Карпухіна без малога дзесяць гадоў. І, па яе словах, за гэты час не пашкадавала пра зроблены калісьці выбар.

– Мэтанакіравана ішла да работы ў праваахоўных органах. З залатым медалём закончыла сярэднюю школу ў Глуску і паступіла на факультэт эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала судовым выканаўцам у Баранавіцкім аддзеле прымусовага выканання, – расказвае Наталля Карпухіна.

Аднак заўжды хацелася паспрабаваць сябе ў чымсьці, па словах Наталлі, больш складаным, тым, што патрабуе дадатковых ведаў, кампетэнцыі. З 20 кастрычніка 2023 года пачаўся новы этап у працоўнай біяграфіі самага маладога следчага раённага аддзела. Расследаванне крымінальных спраў, прыняцце рашэнняў, разгляд матэрыялаў праверак – асноўныя напрамкі работы следчага. З пастаўленымі задачамі, па словах начальніка РАСК Аляксандра Траяноўскага, следчы Наталля Карпухіна спраўляецца добра.

– За няпоўны год у маёй вытворчасці знаходзілася больш за 40 спраў. Добра памятаю першую – крадзеж. З тых, што найбольш запом-нілася хуткім расследаваннем, – грабёж, падазроны быў затрыманы па гарачых слядах і асуджаны. За час работы ў следстве ўпэўнілася ў тым, што расследаваць крымінальную справу, працаваць з доказамі прасцей, чым непасрэдныя зносіны з пацярпелымі, сведкамі, падазронымі. Да кожнага з людзей, незалежна ад таго, пацярпелы ён ці падазроны, патрабуецца індывідуальны падыход. Іншы раз бывае даволі складана знайсці той самы ключык, што раскруціць увесь ланцужок злачынства, – адзначае Наталля Карпухіна.

Яна сцвярджае, калі б ні падтрымка, дапамога старэйшых, больш вопытных калег, асабліва настаўніка – старшага следчага Віталія Валошына, было б куды цяжэй разблытваць крымінальныя справы. Наталля разумее, што для ўдасканалення ў прафесіі патрабуюцца не толькі практыка, вопыт, але і веды, таму з інтарэсам адгукаецца на любую магчымасць павышэння кваліфікацыі. Паспяхова прайшла збор маладых следчых Брэсцкай вобласці, асвоіла праграму курсаў павышэння кваліфікацыі па тэме «Злачынствы ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» на базе Інстытута Следчага камітэта.

На нялёгкай службе следчага ў Наталлі Карпухінай атрымліваецца і таму, што дома ў яе надзейны тыл: муж і дзве дачушкі.