Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 48-гадовай жанчыны, якая спрабавала атруціць свайго мужа.
Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У поле гледжання аператыўнікаў абвінавачваная трапіла за некалькі гадоў да здзяйснення злачынства, калі прадпрымала спробы знайсці выканаўцу.
Следствам вызначана, што матывам здзяйснення забойства паслужыла жаданне жанчыны завалодаць кватэрай мужа. Для гэтага яна вырашыла атруціць мужа падчас сумеснага адпачынку на прыродзе, падмяшаўшы ў згатаваную ёю салату яд. Давесці ж злачынны намер да канца ёй перашкодзілі аператыўныя супрацоўнікі міліцыі, якія замянілі яд бяспечным рэчывам.
Акрамя таго, у ходзе расследавання крымінальнай справы, следчымі былі атрыманы доказы таго, што раней жанчына ўжо двойчы спрабавала забіць свайго мужа, прычыняючы яму цялесныя пашкоджанні. Аднак, штораз муж яе дараваў і хаваў сапраўдныя абставіны атрымання пашкоджанняў, пазней тлумачачы гэта каханнем.
Канчатковае абвінавачанне прад'яўлена жанчыне па наступных складах злачынстваў: ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139, ч. 2 арт. 139, ч. 2 арт. 207, ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прыменена мера стрымання – заключэнне пад варту.
Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд для разгляду па сутнасці.