Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве мужчыны, які адшукваўся як без весткі зніклы у лістападзе мінулага года.
Аб прапажы 36-летнего жыхара г.Вілейка стала вядома ад яго знаёмай, якая занепакоілася пасля таго, як мужчына некалькі дзён не з'яўляўся дома.
У ходзе пошукавых мерапрыемстваў труп мужчыны з множнымі колата-рэзанымі ранамі быў выяўлены следча-аператыўнай групай у штучным вадаёме ў г.Вілейка.
Праведзеныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі атрымаць шэраг доказаў, якія вызначаюць на датычнасць да здзяйснення забойства мясцовых жыхароў, якія былі добра знаёмыя з пацярпелым.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманы нідзе не працуючыя 41-гадовы жыхар г.Вілейка і яго раней судзімая 40-гадовая сужыцелька, асоба без грамадзянства.
Як было вызначана ў ходзе папярэдняга расследавання, напярэдадні сваёй смерці пацярпелы знаходзіўся ў іх доме, дзе яны разам распівалі спіртныя напоі. У ходзе сваркі, якая ўзнікла на падставе асабістых непрыязных дачыненняў, выкарыстоўваючы малазначную нагоду, гаспадар дома пабіў госця, а затым нанёс яму нажавыя раненні. У гэты час жанчына некалькі раз ударыла пацярпелага абухом сякеры па галаве. З мэтай скрывання забойства сужыцелі цела абкруцілі поліэтыленавай плёнкай і ўтапілі ў вадаёме.
У рамках расследавання праводзіўся комплекс судовых і крыміналістычных экспертыз. Згодна іх заключэнню пацярпелы памёр ад механічнай асфіксіі з прычыны ўтаплення.
Акрамя таго, у ходзе работы па крымінальнай справе, следчыя таксама ўстанавілі факт крадзяжу маёмасці ў пацярпелага. Падчас здзяйснення жорсткага злачынства, жанчына выкрала ў мужчыны каля 400 000 беларускіх рублёў.
Дзеянні абвінавачваных следствам кваліфікаваны па ч.2 арт.205 (крадзеж, учынены паўторна), ч.2 арт.139 (забойства, учыненае з асобай жорсткасцю, групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачваных з моманту іх затрымання не мянялася – яны заключаны пад варту.
Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог