Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Жыхар Мінскага раёна абвінавачваецца ў жорсткім забойстве, здзейсненым у прысутнасці малалетняга сына

08.06.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 47-гадовага жыхара Мінскага раёна, які абвінавачваецца ў жорсткім забойстве жанчыны, здзейсненым у прысутнасці дзіцяці.

Днём 2 снежня 2017 года следча-аператыўная група выбыла ў прыватны дом, размешчаны ў а.г.Калодзішчы Мінскага раёна. Медыцынскімі работнікамі была канстатавана смерць 57-гадовай жанчыны, якая гасцявала ў сваёй сястры, гаспадыні катэджа. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы смерць жанчыны наступіла ад пранікальнага колата-рэзанага ранення грудной клеткі.


На падставе аналізу вынікаў следчых дзеянняў, паказанняў сведак і заключэнняў экспертыз следствам адноўлена поўная карціна таго, што адбылося.


Следствам устаноўлена, што абвінавачаны пражываў у дадзеным катэджы разам са сваёй былой жонкай і дзецьмі. Пасля яны прынялі рашэнне аб асобным пражываннi - мужчына згадзіўся пераехаць у набытую для яго кватэру ў Мінску. Напярэдадні таго, што адбылося былая жонка сабрала і выставіла яго рэчы, а таксама змяніла замкі ўваходных дзвярэй. Калі мужчына гэта выявіў, то раззлаваўся.


Абвінавачаны разбіў нагой шкло ў ніжняй частцы дзвярэй, пранік у дом, узяў кухонны нож і падняўся на другі паверх, дзе на тэрасе схаваліся сёстры з дзіцем. У прысутнасці сына ён стаў запалохваць і пагражаць нажом былой жонцы. Калі пацярпелая абараняла сястру, спрабуючы спыніць супрацьпраўныя дзеянні, ён на вачах хлопчыка нанёс жанчыне нажавое раненне.

Напад бацькі з нажом на маці і забойства цёткі аказалі на 11-гадовае дзіця моцнае псіхічнае ўздзеянне, у сувязі з чым яму па гэты дзень аказваецца медыцынская дапамога.

Нягледзячы на тое, што мужчына не прызнаў сваю віну і даваў супярэчлівыя паказанні, следствам здабытыя доказы яго супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку і ў дачыненні да дзіцяці.


Дзеянні 47-гадовага мужчыны кваліфікаваныя следствам па арт.186 (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі меліся падставы баяцца яго ажыццяўлення), п.п. 6, 10 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, асобы ў сувязі з выкананнем грамадскага абавязку), п. 1 ч. 2 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула псіхічнае расстройства (захворванне), у адносiнах да асобы, да заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог