Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 55-гадовай жыхаркі Круглянскага раёна, якая абвінавачваецца ў замаху на забойства, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (ч.1 арт. 14, п.6 ч.2 арт. 139) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Следствам устаноўлена, што пацярпелы, 1952 года нараджэння, разам з былой жонкай распіваў спіртныя напоі. Падчас сваркі, якая ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносін, жанчына з мэтай пазбаўлення жыцця абліла мужчыну бензінам і падпаліла. У выніку ўзгарання пацярпеламу прычыненыя тэрмічныя апёкі твару і галавы. Выбегшы з хаты, мужчына змог самастойна патушыць на сабе полымя, а выкліканая суседзямі брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая своечасова прыбыла на месца, аказала кваліфікаваную дапамогу.
У ходзе следства для высвятлення ўсіх абставінаў зробленага дапытваліся сваякі, суседзі і знаёмыя былых мужа і жонкі, збіраліся матэрыялы, якія характарызуюць іх асобы. Па канфіскаваных з месца злачынства рэчавых доказах упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці праводзіліся экспертныя даследаванні.
Акрамя таго, у дачыненні да абвінавачанай праведзена судова-псіхіятрычная экспертыза, паводле заключэння якой жанчына ў момант здзяйснення дзеянняў не знаходзілася ў стане афекту і магла ў поўнай меры ўсведамляць іх значэнне і кіраваць імі.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк