Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь» ажыццяўленне ў граніцах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці з'яўляецца адной з асноўных задач Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Для забеспячэння гэтага важнага напрамку ў складзе цэнтральнага апарата Следчага камітэта створаны міжнародна-прававы аддзел, ва ўпраўленнях Следчага камітэта па абласцях і г. Мінску функцыянуюць групы міжнародна-прававога супрацоўніцтва.

Асноўнае месца ў міжнароднай дзейнасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь займаюць пытанні ўзаемадзеяння з зарубежнымі партнёрамі ў сферы вядзення дасудовага працэсу па крымінальных справах. Гэта пытанні аказання розных відаў прававой дапамогі па крымінальных справах.

Супрацоўніцтва Следчага камітэта ў пытаннях аказання прававой дапамогі па крымінальных справах ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў або прынцыпу ўзаемнасці.
 
Прававыя асновы для аказання міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах на аснове прынцыпу ўзаемнасці вызначаны ў раздзеле XV Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь вызначаны адным з упаўнаважаных органаў па ажыццяўленні непасрэдных зносін з цэнтральнымі, тэрытарыяльнымі і іншымі органамі дзяржаў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі шэрагу міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе па крымінальных справах.

Так, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Следчы камітэт вызначаны кампетэнтным органам, упаўнаважаным да зносін з кампетэнтнымі органамі дзяржаў-ўдзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года ў рэдакцыі Пратакола да яе ад 28 сакавіка 1997 года і Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 года.

Упраўленні Следчага камітэта па абласцях i г. Мiнску вызначаны тэрытарыяльнымі кампетэнтнымі органамі, упаўнаважанымі на непасрэдныя зносіны з тэрытарыяльнымі кампетэнтнымі органамі ў рамках Канвенцыі 1993 г. у рэдакцыі Пратакола да яе, а таксама Канвенцыі 2002 г.

Акрамя таго, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кампетэнтным органам па заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў міжнародным пагадненням у сферы барацьбы са злачыннасцю.

За час функцыянавання Следчага камітэта ўдалося наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне не толькі з праваахоўнымі органамі дзяржаў-ўдзельніц СНД (Следчым камітэтам Рэспублікі Арменія, Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі, Следчым дэпартаментам МУС Расіі, Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі, Генеральнай пракуратурай Азербайджанскай Рэспублікі, Генеральнай пракуратурай і МУС Рэспублікі Казахстан, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Таджыкістан  і інш.), але і нашымі калегамі з іншых дзяржаў.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў дагавораў аб прававой дапамозе па крымінальных справах і розных аспектах процідзеяння злачыннасці. Забяспечваецца ўдзел Следчага камітэта ў працы нарад паўнамоцных прадстаўнікоў, экспертаў дзяржаў-членаў СНД па распрацоўцы і ўзгадненні шэрагу праектаў дагавораў аб міжнародна-прававым супрацоўніцтве і другіх у рамках СНД і АДКБ.

Умацаванню сувязей з кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, ва многім дапамагалі намаганні, накіраваныя на развіццё міжведамаснага супрацоўніцтва замежнымі партнёрамі.

Так, напрыклад, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, Генеральнай пракуратурай Азербайджанскай Рэспублікі, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Казахстан, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Таджыкістан, Агенцтвам па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Указаныя міжнародныя дагаворы прадугледжваюць новыя формы ўзаемадзеяння, такія як: садзейнічанне ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў, у тым ліку шляхам накіравання ў навуковыя і адукацыйныя ўстановы; садзейнічанне ў правядзенні даследчых праверак; абмен вопытам работы і рознай інфармацыяй; арганізацыя рабочых сустрэч і кансультацый па актуальных пытаннях; правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, навукова-практычных семінараў і канферэнцый і інш.

У рамках рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі станоўча вырашана пытанне аб магчымасці навучання супрацоўнікаў следчых ведамстваў дзвюх краін ва ўстановах адукацыі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі і Інстытуце перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2017 года адбылося сем сумесных пасяджэнняў калегій Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі, на якіх разглядаліся розныя аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння, асобныя тэарэтычныя і практычныя пытанні арганізацыі дасудовай вытворчасці па крымінальных справах.

У мэтах павышэння эфектыўнасці процідзеяння злачыннасці, у тым ліку транснацыянальнай, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь будзе прадоўжана работа па ўстанаўленні рабочых, дзелавых кантактаў з праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў.