Звароты і адміністрацыйныя працэдуры

У непрацоўны час грамадзяне маюць права падаць звароты ў дзяжурную часць УСК па Гродзенскай вобласці.

Начальнік УСК па Гродзенскай вобласці і яго намеснікі праводзяць асабісты прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі УСК па Гродзенскай вобласці, па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца галоўным інспектарам па рабоце са зваротамі грамадзян або па тэлефоне (80152) 72-40-30.

Асабісты прыём начальнікам УСК па Гродзенскай вобласці праводзіцца, як правіла, пасля ажыццяўлення асабістага прыёму па тых жа пытаннях адным з яго намеснікаў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 №300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у выпадку, калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята, або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.

Пісьмовыя звароты накіроўваюцца па адрасе: 230009, г. Гродна, вул. Горкага, д.121, упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Тэлефон "гарачай лініі" упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці: (80152) 72-40-30.
Імя Часы прыёму Пасада
Малiноўскi Эдуард Вiктор'евiч        
1-ы аўторак месяца
з 8.00 да 13.00
3-і аўторак месяца
з 8.00 да 13.00
Начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
Ерашэнкаў Яўген Сяргеевіч             
2-я серада месяца
з 8.00 да 13.00
3-я серада месяца
з 8.00 да 13.00
Намеснік начальніка упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
Федасенка Віктар Канстанцінавіч                 
1-ы панядзелак месяца
з 8.00 да 13.00
3-і панядзелак месяца
з 8.00 да 13.00
Намеснік начальніка упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
Новік Алег Алегавіч                                 
2-і чацвер месяца
з 8.00 да 13.00
4-ы чацвер месяца
з 8.00 да 13.00
Намеснік начальніка упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца ў упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці: СПАМПАВАЦЬ (Документ Microsoft Word/41,8 KB)