Аб камітэце

Следчы камітэт – адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з'яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.
Следчы камітэт з'яўляецца ваенізіраванай арганізацыяй, мае афіцыйныя геральдычныя сімвалы.
Следчы камітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
У падначаленні Следчага камітэта могуць знаходзіцца арганізацыі, якія забяспечваюць дзейнасць Следчага камітэта.
Прававой асновай дзейнасці Следчага камітэта з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, дадзены Закон, прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, iншыя акты заканадаўства і міжнародныя дамовы Рэспублікі Беларусь.
Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь.
Дзейнасць Следчага камітэта ажыццяўляецца на прынцыпах:
- законнасці;
- адкрытасці і галоснасці ў той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням заканадаўства аб абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей, калі не вызначана іншае, - грамадзяне), аб дзяржаўных сакрэтах, таямніцы папярэдняга следства і іншай таямніцы, якая ахоўваецца заканадаўчымі актамі;
- адзінства сістэмы Следчага камітэта і цэнтралізацыі кіравання;
- незалежнасці пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў ад дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый.
Асноўнымі задачамі Следчага камітэта з'яўляюцца:
- усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з паслядоўнасцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам;
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, абарона дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, захаванне законнасці пры праверцы заяў і паведамленняў аб злачынствах, распачынанні крымінальных спраў, ажыццяўленні папярэдняга следства;
- удасканаленне следчай працы, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, карыснага вопыту, прагрэсіўных формаў і метадаў арганізацыі папярэдняга следства;
- выяўленне парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынстваў, прыняцце захадаў па іх ліквідацыі;
- удзел у межах сваёй кампетэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы праваахоўнай дзейнасці;
- ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.
Следчы камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, у тым ліку праваахоўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі, і грамадзянамі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і іх службовыя асобы ў межах сваёй кампетэнцыi абавязаны аказваць садзейнічанне Следчаму камітэту ў выкананні ўскладзеных на яго задач.
Грамадзяне могуць добраахвотна аказваць садзейнічанне Следчаму камітэту ў выкананні ўскладзеных на яго задач.
Сістэму Следчага камітэта складаюць:
- цэнтральны апарат Следчага камітэта;
- упраўленні Следчага камітэта па абласцях і горадзе Мінску;
- раённыя (міжраённыя), гарадскія, раённыя ў гарадах аддзелы Следчага камітэта.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 года “Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь” (вытрымка).
Апытанне Усе апытанні
Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?