Асабісты прыём
У адпаведнасці з абзацам 4 падпункта 1.1 пункта 1 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца супрацоўнікамі аддзела па працы са зваротамі грамадзян у рабочыя дні з 8.00 да 18.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзе, д. 19, у тым ліку па папярэднім запісе па тэлефонах (8017) 389-52-67, (8017) 389-52-65.
Пры сабе неабходна мець асабовае пасведчанне. Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ці іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.
ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Старшыня |
Наскевіч |
першая серада месяца |
Першы намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь |
Шандаровiч |
другая серада месяца пятая серада студзеня-красавіка |
Намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь |
Смаль |
трэцяя серада месяца пятая серада мая-жніўня |
Намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь |
Аземша |
чацвёртая серада месяца пятая серада верасня-снежня |
Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі праводзяць асабісты прыём па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, як правіла, па папярэднім запісе.
Пытанне аб запісе на асабісты прыём да Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь разглядаецца на падставе скаргі на рашэнні намеснікаў Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, якая змяшчае просьбу аб асабістым прыёме, як правіла, пасля ажыццяўлення асабістага прыёму намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Пытанне аб папярэднім запісе на асабісты прыём да намеснікаў Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь разглядаецца на падставе скаргі на рашэнні начальнікаў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.