Геральдыка


Геральдычны знак – эмблема Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (далей - эмблема) з'яўляецца адрознівальным знакам, які сведчыць аб прыналежнасці супрацоўнікаў альбо маёмасці да следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Выява эмблемы размяшчаецца на:
  • Сцягу і флагу Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • форменнай вопратцы, знаках адрознення і адзнаках супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • друкаванай, сувенірнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і друкаванай прадукцыі, якая вырабляецца Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і па яго замове;
  • афіцыйным інтэрнэт-сайце Следчага камітэта;
  • сродках перамяшчэння і іншай маёмасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • узнагароджвальнай халоднай зброі.

Эмблема размяшчаецца ў службовых кабінетах Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, яго намеснікаў і ў іншых месцах, вызначаных Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Дапускаецца рэпрадукцыя малюнка эмблемы ў каляровым, чорна-белым, а таксама аб'ёмным варыянтах.


Флаг Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (далей – флаг) з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

Флаг размяшчаецца (вывешваецца) у службовых кабінетах Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, яго намеснікаў, начальнікаў структурных падраздзяленняў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у службовых памяшканнях упраўленняў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па абласцях і г. Мінску, раённых (міжраённых), гарадскіх, раённых у гарадах аддзелаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Дазваляецца выкарыстанне флага пры правядзенні масавых патрыятычных, спартыўных, культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку і за межамі адміністрацыйных будынкаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Пры адначасовым размяшчэннi Сцяга Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, флагаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, флаг Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь павiнен размяшчацца з правага боку ад Сцяга Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да яго тварам. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, флага Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і іншых флагаў (сцягоў) іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г ., № 111, 2/1050).

Выява флага можа размяшчацца на друкаванай, сувенірнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і па яго замове.


Сцяг Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (далей – Сцяг) – пачэсны сімвал гонару, доблесці і славы, які служыць напамінам кожнаму супрацоўніку Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь аб свяшчэнным абавязку абароны Айчыны, забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, вернасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сцяг уручаецца Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сцяг захоўваецца за Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь на ўвесь час незалежна ад змены яго назвы. Змена назвы заносіцца ў Грамату Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні Сцяга.

У выпадку скасавання Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая выдаецца пры ўручэнні Сцяга, перадаюцца на захоўванне ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі”.

Парадак вынасу, захоўвання і догляду Сцяга вызначаецца Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2012 г. № 262 “Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці Следчага камітэта” (вытрымка).

Апытанне Усе апытанні

Ці ўпэўненыя вы ў сваей абароненасці ад злачынных замахаў у Беларусі?