14-гадовы падлетак патануў у р. Днепр: распачата крымінальная справа
27.06.2018
Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт.428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (службовая халатнасць), па факце гібелі непаўналетняга.
Няшчасны выпадак адбыўся 26 чэрвеня 2018 года. Пры правядзенні заняткаў па веславанні акадэмічным ў акваторыі р. Днепр, зблізку вяслярнай базы перакулілася адзінкавая лодка. 14-гадовы падлетак, які знаходзіўся ў ёй, спрабаваў выплыць самастойна, аднак не здолеў. Ён быў без выратавальнай камізэлькі. Цела дзіцяці з вады дасталі выратавальнікі.
У ходзе правядзення неадкладных следчых дзеянняў устаноўлена, што службовыя асобы дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту" не забяспечылі належнае правядзенне інструктажоў па тэхніцы бяспекі, прафілактыцы траўматызму, папярэджанні няшчасных выпадкаў, а таксама наяўнасць у кожнага спартсмена-навучэнца выратавальнай камізэлькі пры правядзенні заняткаў.
Па крымінальнай справе прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

