Андрэй Смаль прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
19.10.2017
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
Андрэй Фёдаравіч Смаль нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў г. Брэсце.
У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1996 года па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.
З 1998 года па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама.
З 2007 года па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2017 года №378 прызначаны намеснікам Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Андрэй Смаль будзе курыраваць пытанні кадравага, фінансавага і тылавога забеспячэння ведамства.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

