Бабруйскія следчыя разбіраюцца ў абставінах траўміравання мясцовага жыхара на прыватным прадпрыемстве
06.07.2018
Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце атрымання цялесных пашкоджанняў 26-гадовым жыхаром Бабруйска.
Няшчасны выпадак адбыўся 4 чэрвеня 2018 года на адным з прыватных прадпрыемстваў горада, якое займаецца перапрацоўкай другаснай сыравіны - аўтамабільных пакрышак. Работнік гэтага прадпрыемства кантраляваў засмечанне вібрасіта тэкстылем. Жадаючы пачысціць раму ад тэкстылю, ён узяў шчотку і стаў змятаць смецце, пры гэтым шчоткай дакрануўся да ніжняга краю транспарціровачнай стужкі. У выніку яго правую руку са шчоткай адкінула да верхняга краю і зацягнула да роліка. Працоўны атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе траўматычнай ампутацыі пясці правай рукі. Мужчына шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
Следчымі з удзелам экспертаў зроблены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы, зафіксаваныя сляды, запатрабавана адпаведная дакументацыя, якая змяшчае інфармацыю аб вытворчым працэсе, аб правядзенні інструктажоў рабочых па тэхніцы бяспекі, а таксама якая рэгламентуе дзейнасць прадпрыемства.
На падставе атрыманых дадзеных устаноўлена, што пацярпелы з 31 мая на дадзеным прадпрыемстве працаваў неафіцыйна ў якасці дапаможнага рабочага.
Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі таму, што адбылося.
Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

