Бабруйскія следчыя высвятляюць абставіны здарэння на ААТ «ФанДАК»
22.06.2018
Следчыя Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта працуюць на месцы здарэння на ААТ «ФанДАК».
Выбух пылапаветранай сумесі адбыўся 21 чэрвеня прыблізна ў 19 гадзін у вытворчым цэху. На момант выбуху ў памяшканні знаходзіліся работнікі. Адзін рабочы, 1995 года нараджэння, з тэрмічнымі апёкамі шпіталізаваны. Ад выбуховай хвалі пацярпелі дзве жанчыны, яны агледжаны медыцынскімі работнікамі, іх жыццю нішто не пагражае.
У сапраўдны момант следчыя з удзелам экспертаў працягваюць працаваць на месцы здарэння. Следству патрэбна ўстанавіць абставіны здарэння, а таксама высветліць, ці не была парушаная тэхніка бяспекі або правілы эксплуатацыі абсталявання. У сувязі з гэтым апытваюцца сведкі і відавочцы здарэння, а таксама службовыя асобы ААТ «ФанДАК». Адбіраецца дакументацыя, якая тычыцца вытворчага працэсу.
Па выніках праведзеных першапачатковых мерапрыемстваў будзе прынята працэсуальнае рашэнне.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

