Беларуская дэлегацыя на чале з Іванам Наскевічам прыбыла ў Санкт-Пецярбург на сумеснае пасяджэнне калегій следчых ведамстваў трох краін
27.04.2017
Сёння, 27 красавіка, у горадзе Санкт-Пецярбургу адбудзецца першае сумеснае пасяджэнне калегій Следчых камітэтаў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Беларускі бок у рабоце форума прадстаўляе дэлегацыя Следчага камітэта, якую ўзначальвае Старшыня Іван Наскевіч.
У рамках трохбаковага пасяджэння будуць абмеркаваны пытанні бяспекі, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, каардынацыі дзеянняў праваахоўных органаў, аператыўнага абмену перадавымі практыкамі расследавання злачынстваў і прававога супрацоўніцтва ў цэлым.
«Тэматыка форума надта актуальная і вельмі сугучная беларускаму знешнепалітычнаму курсу, бо пытанні, якія абмяркоўваюцца, з'яўляюцца агульнымі для ўсіх дзяржаў» – падкрэсліў Іван Наскевіч.
Плануецца падпісанне падагульняючых дакументаў па пытаннях далейшага ўмацавання і ўдасканальвання ўзаемадзеяння на стадыі дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

