Брэсцкім МАСК узбуджаная крымінальная справа аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання
05.07.2018
У Брэсцкім раёне следчыя высвятляюць абставіны прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці мужчыны.
Па дадзеных следства, вечарам 4 ліпеня бягучага года паблізу аднаго з дамоў у аг. Тамашоўка Брэсцкага раёна быў знойдзены жыхар в. Камароўка, 1970 года нараджэння, з цялеснымі пашкоджаннямі. Мужчыну, які ляжаў на зямлі, убачылі суседзі, якія паведамілі пра гэта ўчастковаму інспектару міліцыі.
Супрацоўнік міліцыі, які прыбыў на месца здарэння, неадкладна выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу і следча-аператыўную групу. Падчас аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі пацярпелы памёр.
У ходзе работы на месцы здарэння следча-аператыўная група ўстанавіла, што 4 ліпеня ў кватэры, размешчанай у адным з бліжэйшых дамоў, акрамя гаспадара і загінулага знаходзіліся яшчэ 3 чалавекі, адзін з якіх у цяперашні час з целавымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
Брэсцкім МАСК па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 ст.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па падазрэнні ў здзяйсненні паказанага злачынства затрыманыя 3 чалавекі.
У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

