З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23.02.2017
23 лютага ў цэнтральным апараце Следчага камітэта адбыўся ўрачысты збор, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства Старшыня Следчага камітэта павіншаваў асабісты склад ведамства, зрабіўшы акцэнт не толькі на станоўчых якасцях следчых-мужчын, але і асобна адзначыўшы ўклад жанчын у абарону праў грамадзян і інтарэсаў дзяржавы.
«Назва гэтага свята нездарма складаецца з дзвюх частак – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. І хаця мы традыцыйна віншуем у гэты дзень вайскоўцаў, абаронцам нашай Радзімы можа аказацца кожны з нас, чалавек любой прафесіі» – адзначыў Іван Наскевіч.
Таксама былі ўзнагароджаны афіцэры, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і спорце, і ўручаны пагоны супрацоўнікам, якім прысвоены чарговыя званні.



Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

