Чэмпіянат упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці па валейболе, прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі
19.05.2015
У Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту адбыўся чэмпіянат упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці па валейболе, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. За тытул чэмпіёнаў спаборнічалі каманды абласнога апарата УСК, Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта і зборныя каманды тэрытарыяльных падраздзяленняў.
Абсалютным пераможцам спартыўных баталій прызнана каманда Гомельскага гарадскога аддзела СК. Другой, па выніках праведзеных партый, стала зборная каманда Добрушскага і Гомельскага РОСК. Каманда абласнога апарата, у склад якой увайшлі і «узроставыя» ігракі з ліку кіраўнікоў, дзякуючы вопыту і спартыўнаму азарту заняла трэцяе месца.
Званне лепшага іграка чэмпіянату заслужыў следчы трэцяга следчага аддзялення Гомельскага ГОСК лейтэнант юстыцыі Вадзім Міцько.
Падводзячы вынікі спартыўна-патрыятычнага мерапрыемства, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы УСК Дзмітрый Кудзімаў адзначыў, што і ў ваеннай бітве, і ў спартыўным спаборніцтве перамагаць дапамагаюць цвёрдая воля, сіла духа, рашучасць і мэтанакіраванасць. У год 70-годдзя Вялікай Перамогі падпалкоўнік юстыцыі пажадаў супрацоўнікам крэпкага здароўя і мірнага неба над галавой.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

