Да матэрыялаў крымінальнай справы аб ДТЗ на Лагойскім тракце дададзены відэазапіс сутыкнення
03.04.2016
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску высвятляюцца абставіны ДТЗ, якое адбылося 3 красавіка на Лагойскім тракце. Каля 10 гадзін матацыкл Honda CBR-600 сутыкнуўся з маршрутным таксі Volkswagen Crafter.
У выніку сутыкнення адбылося ўзгаранне матацыкла і маторнага адсека маршрутнага таксі, якое пасля было ліквідавана супрацоўнікамі МНС. Два чалавека, вадзіцель і пасажыр матацыкла, загінулі. Акрамя таго, шпіталізавана пасажырка таксі, яе жыццю ў дадзены момант нічога не пагражае.


УСК па г. Мінску ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць двух людзей).
У рамках расследавання ажыццяўляецца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне абставін адбытага, дапытваюцца сведкі і відавочцы. З месца выпадку забраны рэчавыя доказы, у тым ліку відэазапіс сутыкнення, які дададзены да матэрыялаў крымінальнай справы. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Следчыя звяртаюцца да грамадзян, якія валодаюць звесткамі аб здарэнні, запісамі электронных прылад відэарэгістрацыі і другой інфармацыяй аб здарэнні, звярнуцца па тэлефонах 102 або (017) 389-50-02 для аказання дапамогі ў расследаванні.
ДТЗ на Лагойскім тракце (03.04.2016): Агляд месца здарэння.
ДТЗ на Лагойскім тракце (03.04.2016): каментарый Аляксандра Герасімава.
Следчы камітэт нагадвае, што кошт кожнай памылкі пры кіраванні матацыклам несувымерна вышэй за кошт памылкі пры яздзе за рулём аўтамабіля. Няверны выбар хуткаснага рэжыму, а таксама няправільная ацэнка счэпных уласцівасцей асфальту могуць прывесці да самых сур'ёзных наступстваў. Матацыкліст спрадвечна падвержаны большай небяспецы, любое падзенне часта становіцца прычынай сур'ёзных траўм, таму ні ў якім выпадку нельга эканоміць на сродках абароны./i>
Нярэдка прычынай здарэнняў становіцца так званая «ілюзія вопыту», калі праз некалькі год язды матацыкліст лічыць, што яму па сілах на дарозе абсалютна ўсё.
Асабліва актуальная праблема ДТЗ з удзелам матацыклаў вясной, калі яны ізноў з'яўляюцца на дарогах пасля зімы, за якую аўтамабілісты забываюць аб падобным суседстве на дарогах.
Строга выконвайце Правілы дарожнага руху, беражыце сябе!
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

