Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

ДТЗ у Нясвіжскім раёне: жанчына загінула, мужчына ў цяжкім стане

26.06.2018
Нясвіжскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўсталёўваюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння з цяжкімі наступствамі.

Увечары 25 чэрвеня 2018 года паступіла паведамленне ад відавочцаў пра тое, што паблізу в.Затур’я Нясвіжскага раёна ў кювеце знаходзіцца легкавы аўтамабіль з грамадзянамі. Медыцынскімі работнікамі на месцы канстатавана смерць 34-гадовай жанчыны, 45-гадовы жыхар Салігорска шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Папярэдне ўстаноўлена, што 42-гадовы жыхар Нясвіжскага раёна, кіруючы асабістым аўтамабілем Renault Megane, на аўтадарозе Нясвіж-Сейлавічы-Бузуны-Бучнеў не справіўся з кіраваннем, здзейсніў з'езд з дарогі ў кювет, дзе перакуліўся. У салоне таксама знаходзілася пяцёра пасажыраў.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына, якая знаходзілася на заднім сядзенні, памерла, а мужчына атрымаў цяжкія траўмы.

Следча-аператыўнай групай праведзены першапачатковыя следчыя дзеянні: агляд месца здарэння, зафіксаваныя аб'екты і сляды, якія маюць значэнне для ўстанаўлення абставінаў.

Па дадзеных следства, кіроўца знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Кампанія вярталася з возера, дзе распівалі спіртныя напоі.

Кіроўца затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

У межах крымінальнай справы працягваецца комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку па тэхнічным стане транспартнага сродку, хуткасці яго руху, прычыне смерці загінулай, ступені цяжкасці атрыманых пацярпелым цялесных пашкоджанняў.

Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць значнай інфармацыяй пра вышэйпаказанае здарэнне, паведаміць пра гэта ў Нясвіжскі РАСК па адрасе: г.Нясвіж, вул. Савецкая, 30, або па тэлефонах 8 (01770) -5-15-71, 8 (029) -111-88-01

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог