ДТЗ у Оршы: пацярпела дзяўчынка, следчыя высвятляюць абставіны
05.06.2018
Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа аб ДТЗ на пешаходным пераходзе, у выніку якога пацярпела дзіця.
Устаноўлена, што 4 чэрвеня ў 16 гадзін 25 хвілін жыхар Оршы, кіруючы асабістым аўтамабілем BMW 525, здзяйсняў правы паварот з вуліцы Магілёўскай на вуліцу Чарняхоўскага на дазваляльны сігнал святлафора. Праязджаючы рэгуляванае скрыжаванне, здзейсніў наезд на чатырохгадовую дзяўчынку, якая перасякала дарогу разам з маці на дазваляльны сігнал святлафора.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзіцяці нанесены цялесныя пашкоджанні. Пацярпелая шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя ў Віцебску. Маці дзіцяці не пацярпела.
У дачыненні да 39-гадовага вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Да падазраванага прыменена мера працэсуальнага прымусу - абавязацельства аб яўцы. У момант аварыі ён быў цвярозы.
Следчымі сумесна з экспертамі праведзены агляд месца дарожна-транспартнага здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца абставіны аварыі.
З мэтай устанаўлення абставінаў здзейсненага дарожна-транспартнага здарэння, следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія сталі сведкамі аварыі, паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +37533 3998044 (кругласутачна).
Следчыя звяртаюць увагу вадзіцеляў транспартных сродкаў і бацькоў, што з-за сваёй няўважлівасці дзеці не адчуваюць небяспекі на дарогах.
Нагадваем кіроўцам: пры праездзе рэгуляваных пешаходных пераходаў будзьце асабліва ўважлівымі і выконвайце правілы дарожнага руху. Нагадваем бацькам: трымаеце за руку малалетніх і не адпускайце ад сябе дзяцей пры пераходзе праезнай часткі дарогі.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

