Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Двайное забойства ў школе ў Стоўбцах: следчыя высвятляюць абставіны

11.02.2019
Следчым камітэтам высвятляюцца абставіны забойства дзвюх асоб у сярэдняй школе №2 у Стоўбцах. 

Раніцай 11 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што вучань 10-ага класа, 2003 года нараджэння, прычыніў нажавыя раненні настаўніку і некалькім вучням. Ад атрыманых раненняў настаўнік і адзін вучань памерлі. 

Падазроны збег з месца злачынства, аднак неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. 

У ходзе следства папярэдне вызначана, што 15-гадовы падлетак прыйшоў у школу, пакінуў у кабінеце рукзак і выйшаў. Праз некаторы час вярнуўся і ўдарыў нажом 50-гадовую настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства, а затым двух сваіх аднакласнікаў, якія ўступіліся за яе. Жанчына памерла на месцы здарэння, падлеткі ва ўзросце 15 і 16 гадоў шпіталізаваны, іх жыццю ў цяперашні час нічога не пагражае.

Пазней падлетак выйшаў з класа і зайшоў у іншы кабінет, дзе прычыніў нажавое раненне 17-гадоваму вучню 11-ага класа, які памёр на месцы здарэння. Затым падазроны выбег з будынка навучальнай установы і паспрабаваў схавацца.

Следча-аператыўнай групай на месцы здарэння зафіксаваны сляды, а таксама забраны прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі. Пры затрыманні падлетка была выяўлена меркаваная прылада злачынства – нож. Праведзены вобыскі, у тым ліку па месцы жыхарства падлетка, у ходзе якіх забраны камп'ютэрная тэхніка і іншыя электронныя прылады. Дапытваюцца сведкі, а таксама бацькі школьніка.



Фота: работа на месцы здарэння, у т.л. допыт сведкі (фота зверху)

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін проціпраўных дзеянняў, у тым ліку матываў учынення злачынства. Прызначаны комплекс экспертных даследаванняў, вытворчасць якіх даручана спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная УСК па Мінскай вобласці, прынята да сваей вытворчасці.

Следчыя будуць хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні да затрыманага меры стрымання.

Расследаванне крымінальнай справы Старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам узята на асабісты кантроль.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю