Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Галоўным следчым упраўленнем па справе аб гібелі радавога ў Печах затрыманы два афіцэра

17.10.2017
Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта працягваецца ўстанаўленне абставін гібелі радавога Коржыча А.А. у Печах.

У ходзе расследавання крымінальнай справы вызначаны факты бяздзейнасці афіцэраў вайсковай часткі, у якой праходзіў службу загінулы.

Па дадзеных следства, камандзір роты, старшы лейтэнант, 1994 года нараджэння, і яго намеснік, капітан, 1989 года нараджэння, дакладна ведаючы аб учыненні прапаршчыкам злачынства ў дачыненні да Коржыча А.А., наўмысна бяздзейнічалі з мэтай стварэння бачнасці дабрабыту ў падраздзяленні перад вышэйстаячым камандаваннем. Афіцэры не жадалі прымаць меры па падтрыманні ўнутранага парадку з мэтай мінімізацыі сваёй службовай нагрузкі.

Акрамя таго, пасля таго, як Коржыч А.А. у адпаведнасці з загадам камандзіра вайсковай часткі лічыўся прыбылым з медыцынскай роты, 23-гадовы камандзір роты не цікавіўся месцам фактычнага знаходжання радавога. 

Пры гэтым, у адпаведнасці з арт. 131 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, камандзір роты быў абавязаны, у тым ліку, весці ўлік асабістага складу роты і падтрымліваць воінскую дысцыпліну. У адпаведнасці ж з арт. 133 Статута, намеснік камандзіра роты па ідэалагічнай рабоце быў абавязаны прымаць эфектыўныя меры па папярэджанні правапарушэнняў, а таксама адпавядаў за маральна-псіхалагічны стан асабістага складу.

Дадзеныя факты сталі падставай для ўзбуджэння галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта крымінальных спраў у дачыненні да афіцэраў па ч. 3 арт. 455 (бяздзейнасць улады, якая выклікала цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія далучаны да асноўнай справы аб здарэнні ў Печах.

Да падазроных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Следчымі працягваецца вывучэнне ўсіх абставін здарэння ў вайсковай частцы, а таксама аднаўленне храналогіі падзей, якія папярэднічалі гібелі радавога Коржыча А.А.