Галоўным следчым упраўленнем высвятляюцца абставіны кантрабанды калійных угнаенняў у Польшчу
18.05.2018
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што 46-гадовы ўраджэнец Оршы з шасцю змоўшчыкамі, у перыяд са студзеня 2010 года па красавік 2012 года, незаконна перавёз у Польшчу больш за 12,5 тыс. тон мінеральных калійных угнаенняў вытворчасці ААТ «Беларуськалій» агульным коштам больш за 3,6 мільёнаў дэнамінаваных рублёў.
Тавар перавозіўся па падробленых дакументах, для чаго выкарыстоўваліся рэквізіты шэрагу падкантрольных фігурантам суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Для перапраўкі тавару праз мяжу яны падавалі ў мытныя органы дзяржаў-удзельніц мытнага саюза Расіі і Беларусі загадзя ілжывыя звесткі, што калійныя ўгнаенні выраблены расійскімі кампаніямі: ААТ «Уралкалій», ААТ «Сільвініт», ААТ «Навамаскоўская Акцыянерная Кампанія «Азот».
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да семярых членаў арганізаванай групы распачата крымінальная справа па ч.4 арт.228 (кантрабанда) Крымінальнага кодэкса. У цяперашні час ім прад'яўлена абвінавачванне і да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Следчымі працягваецца ўсталяванне абставінаў здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, а таксама іншых фактаў злачыннай дзейнасці.
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь
МУС Рэспублікі Беларусь
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

