Інфарматызацыя следства: работы па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ў актыўнай фазе
28.12.2017
У цэнтральным апараце Следчага камітэта адбылася пашыраная нарада рабочай групы па стварэнні Адзінай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы Следчага камітэта (ААІС СК) з удзелам кіраўніцтва Следчага камітэта, у ходзе якой Старшыня Іван Наскевіч заслухаў са справаздачай пра ход праведзенай работы кіраўніка групы Валерыя Гайдучонка.
Ідэя аўтаматызацыі службовай дзейнасці Следчага камітэта зарадзілася ў першы год яго функцыянавання. У 2012-2013 гадах былі выпрацаваны канцэптуальныя падыходы, распрацавана тэхнічнае заданне і створаны макет загрузкі баз дадзеных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і пошуку па іх з падключэннем банкаў дадзеных, якія патрабаваліся для работы следчых у першую чаргу.
Гэта дазволіла следчым аператыўна атрымліваць інфармацыю, важную для расследавання злачынстваў, даведачную інфармацыю аб прыналежнасці абанентам нумароў стацыянарнай і мабільнай сувязі, зарэгістраваных транспартных сродках, перасячэнні дзяржаўнай мяжы фізічнымі асобамі, звесткі аб юрыдычных асобах.
У сакавіку 2017 года завяршылася распрацоўка падсістэмы аўтаматызацыі кадравай работы, распрацаваны службовыя падсістэмы прыкладнога адміністравання, класіфікацыі і кадзіравання.
Для распрацоўкі падсістэмы аўтаматызацыі аналітычнай справаздачнасці і самай складанай падсістэмы аўтаматызацыі следчай работы спатрэбілася перапрацоўка тэхнічнага задання, паколькі за прайшоўшыя 5 гадоў, з улікам накопленага ў Следчым камітэце вопыту, істотна ўзраслі патрабаванні да функцыянала падсістэм ААІС СК, адбыліся змяненні ў заканадаўстве. У снежні цяперашняга года завершана перапрацоўка тэхнічнага задання, выкананне работ па стварэнні і ўводзе ў эксплуатацыю ААІС СК запланаваны на 2018-2019 гг.
Укараненне ААІС СК у дзейнасць Следчага камітэта дазволіць павысіць эфектыўнасць работы следчых за кошт аўтаматызацыі многіх руцінных працэсаў па афармленні матэрыялаў крымінальных спраў, паскарэння атрымання неабходнай для расследавання інфармацыі з баз і банкаў дадзеных дзяржаўных органаў, знізіць нагрузку на дзяржаўныя органы па падрыхтоўцы адказаў на запыты следчых. Істотна знізіцца папяровы дакументаабарот.
У распрацаваным заданні закладзены тэхнічныя патрабаванні па паэтапным укараненні элементаў электроннай крымінальнай справы з пераходам у перспектыве да электроннага крымінальнага судаводства ў поўным сэнсе гэтага слова. Адным з праблемных пытанняў на гэтым шляху з'яўляецца пытанне падпісання працэсуальных дакументаў, складзеных у электронным выглядзе, удзельнікамі крымінальнага працэсу. У ходзе работы над тэхнічным заданнем выкарыстоўваўся перадавы вопыт калег з другіх дзяржаў, у прыватнасці Грузіі, Казахстана, Арменіі, а таксама далёкага замежжа.
Іван Наскевіч патрэбаваў ад удзельнікаў нарады актывізаваць работу па стварэнні ААІС СК, пры гэтым глядзець у будучыню і прапаноўваць тэхнічныя рашэнні з улікам агульнага напрамку руху нашага грамадства на цыфравізацыю ўсіх сфер дзейнасці.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

