Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Іван Наскевіч азнаёміўся з работай сталічнага раённага аддзела

20.12.2016
Кіраўніцтва Следчага камітэта па меры магчымасцей і загружанасці рабочага графіка лічыць за лепшае адзін раз асабіста пабачыць і ацаніць дзейнасць таго або іншага падраздзялення, чым рабіць вывады, грунтуючыся выключна на статыстычных выкладках і перыядычных справаздачах.  

На гэты раз Іван Наскевіч наведаў Кастрычніцкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта, які зусім нядаўна змяніў прапіску і цяпер знаходзіцца па адрасе вул. Ляўкова, д. 16.



Старшыня азнаёміўся з умовамі, якія створаны для следчых у новым будынку. Сучасныя тэхнічныя сродкі, пакоі для апазнання і правядзення допытаў з магчымасцю прымянення відэазапісу, і не толькі – ёсць усе неабходнае для выканання службовых абавязкаў на патрэбным узроўні. 

Таксама кіраўнік ведамства пагутарыў з асабістым складам падраздзялення, яму было даложана пра ход расследавання шэрага крымінальных спраў, у тым ліку карупцыйнай накіраванасці.




Асобна быў абмеркаваны выпадак суіцыду на жалезнай дарозе, праверка па якому працягваецца ў цяперашні час. 7 снежня 17-гадовы хлопец кінуўся пад цягнік на станцыі Калядзічы. У ходзе разбору па дадзеным факце было вызначана, што ў цягніках гарадскіх ліній камерамі відэаназірання фіксуецца толькі тое, што адбываецца толькі ўнутры вагонаў. Сістэм ж зрадні аўтамабільным відэарэгістратарам, якія б дазволілі аднавіць карціну падзей па шляху руху, не было устаноўлена. У ходзе абмеркавання Іван Наскевіч даручыў следчым прапрацаваць гэтае пытанне і ўнесці адпаведныя прапановы ў Міністэрства транспарту і камунікацый.  

Не абдзяліў увагай Старшыня і шэраг другіх пытанняў: ход вывучэння матэрыялаў, якія паступілі з органаў дазнання, вядзенне архіва крымінальных спраў і парадак захоўвання рэчавых доказаў.



Не прамінуў магчымасцю Іван Наскевіч і асобна пагутарыць з маладымі супрацоўнікамі, стаж якіх не перавышае года. 

«Здавалася б, яны яшчэ толькі робяць першыя крокі ў прафесіі, але пры гэтым ужо зараз становяцца фундаментам новага пакалення следчых – следчых Следчага камітэта, якія не засталі часы прыналежнасці да розных ведамстваў – і дасягаюць поспехаў. Накіроўваюць справы ў суд, дабіваюцца сваей працай справядлівасці, адчуваюць на сабе тую адказнасць за чалавечыя лёсы, якая і выдзяляе прафесію следчага з шэрага іншых. Гэта дарагога каштуе» – адзначыў Старшыня па завяршэнні візіту.