Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Іван Наскевіч: «Беларускія следчыя канструктыўна і ўзаемавыгадна супрацоўнічаюць з калегамі з Расіі»

01.06.2016
З самага пачатку сваёй дзейнасці Следчы камітэт Беларусі наладзіў канструктыўнае і ўзаемавыгаднае ўзаемадзеянне са Следчым камітэтам Расіі. Асноўным напрамкам супрацоўніцтва паміж ведамствамі з'яўляецца аказанне ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах. Чарговым этапам развіцця супрацоўніцтва стала рабочая паездка дэлегацыі беларускіх следчых да расійскіх калег 23-24 мая. 

У цяперашні час следчыя дзвюх краін аказваюць адзін аднаму дапамогу на падставе Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах. Дакумент, заключаны паміж краінамі СНД, быў падпісаны ў Мінску яшчэ ў 1993 годзе. З часам яго нормы ўстарэлі. Да таго ж, згодна канвенцыі, узаемадзеянне магло ажыццяўляцца толькі праз цэнтральныя апараты камітэтаў, што значна замаруджвала расследаванне крымінальных спраў. 

У 2002 годзе праблемы ўдасканальвання нарматыўнай базы, якая рэгулюе аказанне прававой дапамогі, знайшлі замацаванне ў новай рэдакцыі канвенцыі, падпісанай у Кішынёве. Унесеныя праўкі дазваляюць зараз у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам сталічнаму і абласным упраўленням Следчага камітэта Беларусі непасрэдна супрацоўнічаць з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі следчых і іншых ведамстваў краін–удзельнікаў канвенцыі, такіх як Казахстан, Азербайджан, Кыргызстан, Арменія, Таджыкістан. 

На жаль, Расійская Федэрацыя да цяперашняга часу не ратыфікавала кішынёўскую канвенцыю. Пры гэтым каля 70% ад усіх даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі, якія датычацца да дзейнасці нашых праваахоўных органаў, - гэта запыты з Беларусі ў Расію і наадварот. 

Толькі з пачатку цяперашняга года беларускія следчыя накіравалі ў Расію больш за 170 даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах, якія датычацца да падследнасці Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі (ухіленне ад выплаты падаткаў і мытных плацяжоў, карупцыйныя злачынствы, невядомае знікненне грамадзян, забойствы, полавыя і воінскія злачынствы). За гэты ж час у Следчы камітэт Беларусі паступіла 11 даручэнняў ад расійскіх калег. 

«Важным этапам развіцця супрацоўніцтва паміж следчымі камітэтамі Беларусі і Расіі стала падпісанне 25 красавіка 2013 года пагаднення аб супрацоўніцтве. Яно прадугледжвае аказанне садзейнічання пры даследчых праверках, абмен вопытам і рознай інфармацыяй, – расказаў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч. – Супрацоўнікі крыміналістычнага аддзела Следчага камітэта Беларусі неаднаразова наведвалі галоўнае ўпраўленне крыміналістыкі Следчага камітэта Расіі для вывучэння станоўчага вопыту практычнай дзейнасці. Атрыманыя веды актыўна выкарыстоўваюцца пры правядзенні мерапрыемстваў па аснашчэнні найноўшай крыміналістычнай тэхнікай следчых падраздзяленняў». 

У мінулым і цяперашнім годзе беларускія следчыя неаднаразова прымалі ўдзел у курсах павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца на базе Акадэміі Следчага камітэта Расіі, у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях «Арганізацыя папярэдняга расследавання: праблемы і перспектывы», «Крыміналістычнае суправаджэнне расследавання злачынстваў: праблемы і шляхі іх рашэння». 

Па запытах беларускага боку расійскія следчыя далі калегам навукова-метадычныя і іншыя матэрыялы аб спецыфіцы расследавання асобных катэгорый крымінальных спраў, адзнакі эфектыўнасці следчай работы. 

Штогод ведамствы абменьваюцца афіцыйнымі візітамі, вынікамі якіх становіцца падпісанне важных дакументаў. Напрыклад, падчас апошняга візіту старшыні Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна ў Беларусь у верасні 2015 года была падпісана праграма супрацоўніцтва на 2016-2018 гады. А вынікам паездкі Івана Наскевіча ў Маскву 23 мая 2016 гады стаў Пратакол аб правядзенні сумесных пасяджэнняў калегій Следчага камітэта Беларусі і Следчага камітэта Расіі. 

Менавіта таму Аляксандр Бастрыкін падчас апошняй сустрэчы з беларускім калегам адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж следчымі камітэтамі Беларусі і Расіі пастаянна ўмацоўваецца, паступальна развіваецца, набываючы новыя формы і напрамкі. «Пасяджэнне сумесных калегій ведамстваў дазволіць аператыўна рэагаваць на новыя выклікі і пагрозы. Такога роду сустрэчы вельмі карысныя, бо паслядоўна працуючы, абмяркоўваючы вельмі складаныя тэмы рэгіянальнай бяспекі, выказваючы спрэчныя пазіцыі, выходзячы на кампраміс, мы ў канчатковым выніку ў сумеснай і згуртаванай барацьбе процідзейнічаем транснацыянальнай злачыннасці ў інтарэсах брацкіх народаў Расіі і Беларусі», - перакананы ён. 

Па думцы Івана Наскевіча, сумеснае калегіяльнае абмеркаванне найбольш важных і актуальных пытанняў следчай работы, выраб рэкамендацый па асноўных напрамках узаемадзеяння пры расследаванні крымінальных спраў дазволіць яшчэ эфектыўней бароцца са злачыннасцю і карупцыяй, процідзейнічаць новым выклікам і пагрозам, у першую чаргу тэрарызму і экстрэмізму, максімальна дзейсна абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб. 

У пацвярджэнне гэтых слоў можна прывесці канкрэтны прыклад. У лістападзе 2015 года беларускія СМІ паведамілі аб затрыманні серыйнага маньяка з Расіі, які каля 20 год здзяйсняў злачынствы на тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Выйсці на след падазронага ўдалося дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву беларускіх і расійскіх следчых, якія разам вывучалі доказы і параўноўвалі факты. 

Той жа восенню было завершана сумеснае расследаванне гучнай справы аб абрабаванні маскоўскага банка летам 2013 года. Фігурантам крымінальнай справы стаў жыхар Мінскай вобласці, які таксама прызнаны вінаватым у вытанчаным забойстве сваёй саўдзельніцы. 

Яшчэ адной падмогай у рабоце праваахоўнікаў пры раскрыцці падобных злачынстваў стане Пагадненне аб парадку стварэння і дзейнасці сумесных следча-аператыўных груп у краінах СНД. Іван Наскевіч падкрэсліў, што гэта пагадненне з'яўляецца чарговым крокам у паглыбленні адносін паміж праваахоўнымі органамі дзяржаў Садружнасці. «Для нас вельмі важна, каб мы маглі вельмі аператыўна выконваць даручэнні адзін аднаго. Цяпер у нас з'явіцца магчымасць - у выпадку расследавання ўзаемазвязаных злачынстваў на тэрыторыі хоць бы дзвюх краін - ствараць сумесныя следча-аператыўныя групы, што станоўча адаб'ецца на якасці і аператыўнасці расследавання», - адзначыў ён. 

Але, нягледзячы на бачныя вынікі, следчыя камітэты Беларусі і Расіі не намераны спыняцца, працягваючы работу над саюзнай праграмай «Распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы». У яе ходзе плануецца распрацаваць і ўкараніць у практычную дзейнасць метады ўстанаўлення геаграфічнага паходжання меркаванага злачынцы па-ягонаму генатыпе. 

Аўтар: Міхаіл МАЦІЕЎСКІ