Іван Наскевіч: «Мы хочам зрабіць жыццё нашых дзяцей шчаслівым і бяспечным»
22.12.2017
Напярэдадні Новага года Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» – глава ведамства традыцыйна наведаў 3-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу і павіншаваў дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні. Гэты дзень для хлапчукоў і дзяўчатак ад трох да 17 гадоў стаў сапраўдным увасабленнем дабрыні і чараўніцтва. У ходзе свайго пераднавагодняга візіту ва ўстанову ахову здароўя Іван Ноаскевіч прыняў удзел у дзіцячым прадстаўленні, са здавальненнем падыгрываў казачным героям.
У фае аднаго з аддзяленняў бальніцы разгарнулася сапраўдная казка – з вясёлымі клоунамі, Снягурачкай і Дзедам Марозам. Дый самі дзеці стараліся не адставаць ад казачных герояў. Загадзя ведаючы аб свяце, бацькі прывезлі дзеткам навагоднія касцюмы – нехта быў сняжынкай, нехта феяй, а нехта і зайчыкам. Самыя маленькія – трошкі старэйшыя трох гадоў – прысутнічалі на свяце з бацькамі. Тым, да каго бацькі загадзя прыехаць не паспелі, супрацоўнікі бальніцы дапамаглі самастойна зрабіць маскі, кароны і другія карнавальныя атрыбуты.
Падчас візіту прадстаўнікі цэнтральнага апарата Следчага камітэта са здавальненнем паслухалі вершы і песні ў выкананні дзяцей, паводзілі карагод і падтрымалі цёплым словам. Для некаторых менавіта яно было самым галоўным – бо былі на лячэнні і дзеці-сіроты, якія выхоўваюцца блізкімі сваякамі або знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных установах.
Пасля святочнай праграмы Іван Данілавіч павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам і разам з казачнымі героямі ўручыў салодкія падарункі і сімвал Новага года – мяккія цацачныя сабакі. Падарункі з рук Старшыні Следчага камітэта атрымалі больш за ста дзяцей з розных аддзяленняў паліклінікі.
Затым глава ведамства асабіста павіншаваў дзяцей у рэанімацыі, якія па аб'ектыўных прычынах не маглі прысутнічаць на самым свяце – яны атрымалі з рук Івана Данілавіча салодкія навагоднія падарункі і мяккія цацкі.
Таксама ў пярэдадні свят і канікул, Старшыня Следчага камітэта звярнуўся да дарослых і дзяцей з напутственным словам:
– Сёння рэаліі такія, што практычна кожны дзень у зводках даводзіцца бачыць факты траўміравання дзяцей, і галоўная іх прычына, да вялікага шкадавання, – няшчасныя выпадкі вынікаюць па недаглядзе дарослых. Толькі ўдумайцеся: за 2017 год у цэлым па краіне ўзбуджана каля шасці тысяч крымінальных спраў, па якім пацярпелымі праходзяць дзеці. Таму хацеў б звярнуцца да дарослых напярэдадні свят – будзьце пільныя і аберагайце дзяцей. А нашы падарункі сёння – гэта толькі невялікі знак увагі, гэта тая невялікая доля цяпла, якую мы, дарослыя, можам удзяліць нашым дзецям.
Кажучы аб сацыяльнай ролі Следчага камітэта ў жыцці дзяцей і моладзі, Іван Наскевіч адзначыў, што следчыя краіны прымаюць максімальны ўдзел у правядзенні розных акцый дапамогі дзецям. Следчыя з'яўляюцца добрымі сябрамі многіх устаноў аховы здароўя і цэнтраў рэабілітацыі. Акрамя таго, выконваючы штодзённыя задачы, следчыя прымаюць меры ў рамках прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў з удзелам дзяцей
– Нашы ініцыятывы можна пералічваць да бясконцасці, але самае галоўнае, што ўсе яны праследуюць адну мэту – дапамагчы нашым дзецям зрабіць іх жыццё шчаслівым і бяспечным, – падкрэсліў Іван Данілавіч.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

