"Кіраўнікі" інтэрнэт-магазінаў па продажы спайсаў, кліент аднаго з якіх памёр, паўстануць перад судом
18.08.2015
Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да арганізатараў трох інтэрнэт-магазінаў, якія ўваходзілі ў склад рэгіянальнага падраздзялення міжнароднай злачыннай арганізацыі.
Кіраўніком і ідэйным натхніцелем стварэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэгіянальнага падраздзялення з'яўляўся Ю. Зайцаў, які зараз знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Маладыя людзі, якія з'яўляліся кіраўнікамі Tobaccoshop, Zakупон.by, Go Daddy, займаліся распаўсюджваннем псіхатропаў пры дапамозе глабальнай сеткі Інтэрнэт з 2013 па 2014 год. У лютым 2014 года, у выніку атручэння псіхатропнымі рэчывамі, набытымі ў адным з прызначаных магазінаў, на тэрыторыі горада Мінска памёр падлетак, 1998 года нараджэння.
У ходзе дакладнага вывучэння ўсіх рэчавых доказаў, следчымі выяўлены множныя эпізоды злачыннай дзейнасці інтэрнэт-магазінаў, прадухілена распаўсюджванне болей за 36 кілаграм псіхаактыўных рэчываў, 200 тысяч марак, частка з якіх ужо была апрацавана спецыяльнымі рэагентамі і падрыхтавана для продажу кліентам.
Акрамя таго, дзякуючы зладжанай рабоце следчых і аператыўных супрацоўнікаў вызначаны канал пастаўкі псіхаактыўных рэчываў для дадзеных інтэрнэт-магазінаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама атрыманы звесткі аб дзеянні злачыннай арганізацыі на тэрыторыі Казахстана, Украіны і Расійскай Федэрацыі.
У цяперашні час абвінавачанне прад'яўлена 9 людзям (5 арганізатарам і 4 закладчыкам). Дзеянні 7 удзельнікаў кваліфікаваны следчымі па ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дзеянні яшчэ 2-х удзельнікаў па ч. 4 арт. 328 і ч.1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Зайцава Ю.А. працягваецца.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

