Кіраўніку гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро прад'яўлена абвінавачанне
25.06.2018
Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да начальніка ўстановы аховы здароўя «Гарадское клінічнае патолагаанатамічнае бюро».
Праводзіцца работа па ўстанаўленні абставінаў атрымання незаконных грашовых узнагарод кіраўніком бюро ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Службовай асобе прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Да мужчыну, 1949 года нараджэння, прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне працягваецца.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

