Кіраўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да вартаўніка ААТ "Кіраўск-Лён" за нядобрасумленную ахову маёмасці
27.10.2014
Днём 25 кастрычніка ў Кіраўску адбылося ўзгаранне сховішча з лёнатрастой на тэрыторыі ААТ «Кіраўск-Лён». У выніку здарэння знішчана шоха з лёнатрастой, вага якой складала болей за тысячу тон. Усяго знішчана маёмасці на агульную суму болей за 4 мільярда рублёў.
Да месца ўзгарання неадкладна выбылі супрацоўнікі падраздзяленняў МНС, упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Агляд месца выпадку праведзены следчымі з прымяненнем абсталявання і спецыяльных сродкаў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі.
Па дадзеных следства прычынай узгарання стала неасцярожнасць непаўналетніх з агнём пры курэнні. Таксама вызначана, што ленасховішча з'яўляецца ахоўваемым аб'ектам, які забяспечаны вартавой аховай. Аднак вартаўнік неналежным чынам выконваў свае службовыя абавязкі па ахове прадпрыемства, у выніку чаго падлеткі бесперашкодна пранікнулі на тэрыторыю сховішча, працяглы час знаходзіліся там і здзейснілі падпал прадукцыі льнозавода.
Кіраўскім РОСК узбуджана крымінальная справа па адзнаках злачынства, прадугледжанага арт. 220 (нядобрасумленная ахова маёмасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вартаўніка дадзенага таварыства.
Расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца на кантролі кіраўніцтва УСК па Магілёўскай вобласці.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

