Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Крымінальная справа аб гібелі радавога ў вайсковай частцы ў Печах прынята да вытворчасці галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта

17.10.2017
У ходзе ўстанаўлення абставін гібелі Коржыча А.А. Следчым камітэтам атрымана інфармацыя аб учыненні шэрага воінскіх злачынстваў. Узбуджана 8 крымінальных спраў у дачыненні да 8 ваеннаслужачых па арт. 443, 455, 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на вывучэнне сітуацыі ў цэлым. Сярод разглядаемых следствам пытанняў – выкананне службовымі асобамі 72-ого аб'яднанага навучальнага цэнтра абавязкаў па прытрымліванні законнасці і папярэджанню правапарушэнняў. У сукупнасці будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка, у тым ліку, бяздзейнасці вышэйстаячых камандзіраў, іншых кіраўнікоў у навучальным цэнтры і вайсковых частках, якія ўваходзяць у яго склад.

На дадзены момант у ліку падазроных – 7 малодшых камандзіраў (сяржанты), а таксама старшына роты.

Да ўсіх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, рыхтуюцца матэрыялы для прад'яўлення ім абвінавачання.

Пяць сяржантаў затрыманы 13 і 14 кастрычніка па падазрэнні ў прымяненні фізічнага насілля ў дачыненні да падначаленых курсантаў і сістэматычным атрыманні ад іх цыгарэт і прадуктаў харчавання. Іх дзеянні кваліфікаваны па ч. 2 арт. 455 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дадзеныя крымінальныя справы прыняты для расследавання галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта і спалучаны ў адной вытворчасці. Для ўстанаўлення ўсіх абставін здзейсненых злачынстваў створана следчая група.

У цяперашні час у мэтах устанаўлення абставін гібелі радавога Коржыча А.А. следчымі праводзяцца допыты, вочныя стаўкі, чакаюцца вынікі шэрага экспертных даследаванняў. 

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.