Маладыя супрацоўнікі Следчага камітэта прынялі прысягу ў сваё прафесійнае свята
12.09.2024
У Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства 81 малады следчы з усіх рэгіёнаў краіны прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале прынясення прысягі ў будынку Цэнтральнага апарату Следчага камітэта. На мерапрыемстве таксама шэраг супрацоўнікаў Следчага камітэта атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды і чарговыя спецыяльныя званні ў парадку заахвочвання за добрасумленную і самаадданую службу.
«Я ўпэўнены, што гэта самае першае прафесійнае свята вы запомніце на ўсё жыццё, – падкрэсліў Дзмітрый Гара. – У гэты дзень вы прынеслі прысягу на вернасць нашай Радзіме, і ўпэўнены, што будзеце з годнасцю несці званне афіцэраў Следчага камітэта, служыць з поўнай самааддачай. Жадаю, каб ніхто нідзе з вас не спатыкнуўся, каб вы ішлі ўпэўненым крокам па сваёй службе і кар'еры і дасягнулі самых высокіх вынікаў. Словы ўдзячнасці - ветэранам органаў папярэдняга следства, на багацейшы вопыт якіх мы заўсёды абапіраемся. Усім у гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, поспехаў у службе».

«Няхай на гэтым няпростым, складаным, але высакародным шляху вам заўсёды спадарожнічае поспех, удача, а ў вашых сем'ях пануюць мір, шчасце, парадак і любоў», – падкрэсліў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. Ён таксама зачытаў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас супрацоўнікаў і ветэранаў Следчага камітэта.

«Як было адзначана кіраўніком дзяржавы, Следчы камітэт даказаў, што
займае дастойнае месца сярод дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння
нацыянальнай бяспекі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам», – сказаў Дзмітрый Гара.

Па матэрыялах БелТА.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт