Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Матывам забойства трох прадаўцоў у Лідскім раёне стала смага нажывы

17.06.2015
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 28-гадовага ўраджэнца Брэсцкай вобласці, які забіў трох жанчын дзеля 40 мільёнаў рублёў.

Першымі ахвярамі абвінавачванага сталі два прадаўца аднаго з харчовых магазінаў г. Ліды. Іх целы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі былі выяўлены на рабочым месцы 15 верасня 2013 года. 

Праз год, аналагічнае злачынства з падобнымі прыкметамі адбылося ў в. Сялец Лідскага раёна, тады цела жанчыны было выяўлена ў лесапаласе недалёка ад магазіна, у якім яна працавала.  

Доўгі час затрыманы заставаўся на свабодзе, бо рупліва рыхтаваўся да кожнага злачынства, плануючы не толькі спосаб і выбіраючы месца здзяйснення злачынства, але таксама і шляхі магчымага адыходу. 

Выкрыць забойствы, учыненыя з асобай жорсткасцю і цынізмам, і затрымаць асобу, якая іх ўчыніла, удалося дзякуючы зладжанай рабоце следчых, аператыўных супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў і спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, узнавіўшых да найдрабнейшых падрабязнасцей кожную дэталь учыненых злачынстваў.

Па крымінальнай справе следчымі былі дапытаны сотні сведак, праведзена некалькі дзесяткаў найскладанейшых экспертыз. 

У ходзе следства, з удзелам абвінавачванага, пры праверцы паказанняў на месцы былі вызначаны абставіны забойстваў. 

У кожным выпадку 28-гадовым мужчынам кіравалі карыслівыя падахвочванні, накіраваныя на завалоданне маёмасці, як пацярпелых, так і магазінаў, у якіх яны працавалі прадаўцамі.

Па сукупнасці пададзеных доказаў па крымінальнай справе, мужчыне прад'яўлена абвінавачанне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў забойстве трох асоб, учыненым з асобай жорсткасцю з карыслівых падахвочванняў.

Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд.