Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Мінчанін затрыманы па падазрэнні ў вырабе дзіцячай парнаграфіі

05.02.2019
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа аб вырабе матэрыялаў парнаграфічнага характару. 

У верасні 2018 года супрацоўнікі Дэпартамента кіберпаліцыі Нацыянальнай паліцыі Украіны далі праваахоўным органам Беларусі інфармацыю аб тым, што на тэрыторыі нашай краіны знаходзіцца карыстальнік сеткі Інтэрнэт, які можа быць датычны да вырабу, рэкламавання і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў з адлюстраваннем малалетніх. 

Атрыманыя звесткі былі правераны ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ГУНіСГЛ МУС Рэспублікі Беларусь, якія ўстанавілі асобу 40-гадовага мінчаніна.

Следчым камітэтам па факце вырабу, рэкламавання і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем яўна малалетніх узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.343-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Па падазрэнні ва ўчыненні прызначанага злачынства 5 лютага 2019 года мужчына затрыманы. 

Па дадзеных следства, у 2017 годзе падазроны займаўся стварэннем сцэнарыяў фільмаў парнаграфічнага зместу. Па гэтых сцэнарыях двое жыхароў Украіны выраблялі відэаролікі з удзелам малалетняга. Вызначаны выпадак, калі ў сьемке ўдзельнічала пяцігадовае дзіця. Для забеспячэння канспірацыі пры разліках падазроны выкарыстоўваў крыптакашалёк. У далейшым адзнятыя відэаматэрыялы размяшчаліся на спецыялізаваных сайтах з мэтай продажу.

Следчымі па месцы жыхарства падазронага праведзены вобыск, у ходзе якога забраны камп'ютэрная тэхніка, а таксама электронныя носьбіты з інфармацыяй. Вядома, што мужчына працуе кіраўніком аддзела ў адной з арганізацый і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. 

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю