На Мсціслаўшчыне следчыя высвятляюць абставіны забойства, здзейсненага агульнанебяспечным спосабам
14.06.2018
Па факце выяўлення цела мужчыны, 1981 года нараджэння, у згарэлым доме ў в. Ракшына Мсціслаўскага раёна следчыя раённага аддзела Следчага камітэта праводзілі праверку, у ходзе якой было ўстаноўлена, што падпал дадзенага дома здзейсніла 40-гадовая мясцовая жыхарка.
Увечары 29 сакавіка 2018 года падазроныя, знаходзячыся ў доме загінулага, сумесна з ім распівалі спіртныя напоі. У працэсе распівання паміж імі на падставе асабістых непрыязных адносін паўстала сварка. Пасля канфлікту мужчына з мэтай прадухілення далейшага развіцця сваркі праводзіў жанчыну дадому. Аднак падазраваная ноччу вярнулася і наўмысна, з помсты, пэўна ведаючы пра тое, што ў хаце знаходзіўся пацярпелы, які ўжо спаў, здзейсніла падпал дома.
У выніку супрацьпраўных дзеянняў смерць мужчыны наступіла на месцы здарэння ад вострага атручвання вокісам вугляроду.
Сваімі дзеяннямі падазраваная здзейсніла наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця (забойства), асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (п.п. 2,5 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на вызначэнне абставінаў злачынства, у тым ліку, матыву яго здзяйснення. У гэтых мэтах даследуюцца рэчавыя доказы, вывучаецца лад жыцця пацярпелага і падазраванай. Раней падазраваная прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк
Фота: УМНС па Магілёўскай вобласці
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

