«Нават не ўмелі ездзіць за рулём»: ГСУ расследуе махлярства ў сферы грузаперавозак
21.02.2018
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа па фактах учынення махлярства пры выкананні грузаперавозак. Так, тры грамадзяніна Расіі і два беларуса знаходзілі на сайце транспартнай біржы заказчыкаў, зацікаўленых у перавозцы садавіны па тэрыторыі Беларусі і прапаноўвалі свае паслугі па дастаўцы тавару атрымальнікам. Камунікуючы з заказчыкамі, група асоб прадстаўлялася работнікамі розных транспартных кампаній з добрымі водгукамі і рэпутацыяй. Кошты на паслугі арганізатары «бізнесу» заніжалі ў параўнанні з канкурэнтамі, каб гарантавана атрымаць тавар. Пры гэтым перавозчыкі загадзя выбіралі папулярныя пасярод расійскіх спажыўцоў віды садавіны з Еўропы – грушы і яблыкі. Атрыманы груз выкрадаўся і рэалізоўваўся на тэрыторыі Расіі.
Даведкава:
Урадам Расіі ў 2014 годзе быў распрацаваны законапраект, які падразумявае пад сабой забарону на ўвоз асноўнай катэгорыі тавараў і прадуктаў харчавання з краін, якія прымянялі санкцыі ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Сёння забаронена ўвозіць некаторыя тавары сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання з ЗША, Украіны, краін Еўрасаюза, Канады, Нарвегіі, Аўстраліі і шэрага другіх дзяржаў. У прыватнасці, дадаткам да пастановы ўрада РФ забаронены ўвоз садавіны і арэхаў на тэрыторыю Расіі з пералічаных краін па 31 снежня 2018 года.
Следствам вызначана, што, прыязджаючы на загрузку, мужчыны давалі заказчыку падробленыя дакументы на цягачы і паўпрычэпы, а на саміх транспартных сродках былі усталяваны падробленыя нумарныя знакі, выдадзеныя на зусім другія аўтамабілі і другім уладальнікам. Натуральна, пасля загрузкі фуры разам з таварам знікалі і да кропкі прызначэння не прыбывалі.

Асаблівай увагі заслугоўвае той факт, што некаторыя «дальнабойшчыкі» з гэтай махлярскай схемы нават не ўмелі кіраваць велікагрузнымі транспартнымі сродкамі (хаця па дакументам адпаведная катэгорыя ў падробленым вадзіцельскім пасведчанні была адкрыта). Тады яны прыцягвалі вадзіцеля-беларуса, які працаваў у транспартнай кампаніі аднаго з членаў групы. Каб заказчык не змог пазнаць вадзіцеля, падчас загрузкі той хаваўся ў спальным месцы фуры, а загрузкай і афармленнем дакументаў кіраваў расіянін. Затым, пасля загрузкі паўпрычэпа, мужчына з падробленымі дакументамі хаваўся ў «спальніку», а за граніцы тэрыторыі склада ізноў выязджаў беларус.
Таксама следства звярнула ўвагу на тое, што падробленыя нумары і дакументы выкарыстоўваліся толькі падчас загрузкі – пры перамяшчэнні па платных трасах Беларусі ў рамках кантролю аплаты фіксаваліся сапраўдныя нумары аўтамабіляў, што не выклікала сумненняў у законнасці перамяшчэння ні ў транспартнай інспекцыі, ні ў праваахоўнікаў.
Выйсці на арганізатараў гэтай схемы ўдалося дзякуючы карпатілвай рабоце следчых Галоўнага следчага ўпраўлення СК пры аператыўнай падтрымцы ГУБАЗіК МУС. Сілавую падтрымку ў момант узяцця з доказам злачынства пасля ажыццяўлення чарговай загрузкі аказвалі супрацоўнікі спецпадраздзялення МУС «Алмаз». Дапамаглі выкрыць схему і самі пацярпелыя, якія далі запісы з камер відэаназірання ў момант загрузкі і дадзеныя кампаніі-перавозчыка, якая найчасцей захадзіла на іх старонку на сайце транспартнай біржы.
Усяго следствам вызначана тры эпізоды раскрадання садавіны шляхам махлярства, яшчэ адну спробу ўдалося прадухіліць. Гэта было кваліфікавана следчымі як замах на махлярства.
У выніку граматна праведзенай аперацыі былі затрыманы з доказам злачынства пяць чалавек – тры расіяніна і два беларуса. Усім удзельнікам злачыннай схемы прад'яўлены абвінавачанні па артыкуле махлярства, учыненае групай асоб у адмыслова буйным памеры (ч. 4 арт. 209). Да чацвярых мужчын прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, яшчэ адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. На маёмасць і транспартныя сродкі абвінавачваных накладзены арышт.
Па папярэдніх дадзеных урон суб'ектам гаспадарання ад махлярскіх дзеянняў злачыннай групы складае больш за 80 тысяч беларускіх рублёў.
Следчыя займаюцца ўстанаўленнем іншых фактаў проціпраўнай дзейнасці абвінавачваных.

Дапамажыце следству!
Калі вам што-небудзь вядома аб мужчыне, які прад'яўляў падроблены пашпарт Расійскай Федэрацыі на імя "Щадилова Артема Константиновича", просьба паведаміць аб гэтым па тэлефоне гарачай лініі Следчага камітэта (017) 389-50-02.
Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак раскрадання па такой схеме харчовай прадукцыі, якая затым пераязджала на тэрыторыю Расіі з мэтай далейшай рэалізацыі. Так, у 2015 годзе следчымі ГСУ было завершана расследаванне крымінальнай справы аб раскраданні 120 тон сухога малака айчыннай вытворчасці, набытай суб'ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

