Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Непаўналетняму жыхару Кіраўскага раёна прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні забойства

20.06.2018
Кіраўскім раённым аддзелам Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 19-гадовай дзяўчыны.

Непаўналетняму жыхару Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Як паведамлялася раней, 29 мая гэтага года 19-гадовая дзяўчына прыехала дадому з Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа, дзе вучылася. Па шляху ад аўтобуснага прыпынку да дома дзяўчына сустрэла свайго аднагрупніка. У ходзе размовы паміж імі адбылася сварка, у выніку якой хлопец нанёс пацярпелай цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.

Пасля фігурант схаваў цела ў хмызнякі, размешчаныя паблізу яго прысядзібнага ўчастка, дзе яно і праляжала да выяўлення, г.зн. да 6 чэрвеня. Пры гэтым абвінавачваны завалодаў яе тэлефонам, які ў далейшым выкінуў у раку, і грашовымі сродкамі.

Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці па пастановам следчых праводзіцца шэраг экспертных даследаванняў. У дачыненні да абвінавачанага прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
         
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк