Нецвярозы вадзіцель, які збіў дзяцей у Гарадзеі, паўстане перад судом
12.06.2015
УСК па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні, у выніку якога дзецям 2009 і 2013 г.н. былі прычынены цялесныя пашкоджанні.
Следствам вызначана, што днём 11 красавіка 2015 года 24-гадовы жыхар Бабруйска, у стане алкагольнага ап'янення, праз незамкнёныя вадзіцельскія дзверы пранікнуў у аўтамабіль Hyundai з мэтай угону. Мужчына выкарыстаў пакінуты у замку запальвання ключ і пачаў рух па вуліцах пасёлка.
Рухаючыся па вул. Пралетарскай з хуткасцю не менш за 50 кмг, пры здзяйсненні павароту налева на вул. Кастрычніцкую, абвінавачваны страціў кантроль за бяспечным рухам транспартнага сродку, здзейсніў наезд на бардзюрны камень правага краю вуліцы. Аўтамабіль у стане заносу выехаў за граніцы праезнай часткі на левы па ходзе руху газон, дзе і адбыўся наезд на дзяцей, якія знаходзіліся там разам з бацькамі – хлопчыка 2009 г.н. і хлопчыка 2013 г.н., які знаходзіўся ў калясцы
У выніку ДТЗ ім былі прычынены цяжкія і менш цяжкія цялесныя пашкоджанні адпаведна.
У ходзе расследавання крымінальнай справы па факце дарожна-транспартнага здарэння завершаны комплекс неабходных працэсуальных дзеянняў, прааналізаваны экспертныя заключэнні, паказанні сведак і відавочцаў.
У адрас арганізацыі, дзе працаваў абвінавачваны, накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынства. У тым ліку адзначаецца адсутнасць належнага ведамаснага кантролю за знаходжаннем супрацоўнікаў на сваіх месцах, што дазволіла вадзіцелю Hyundai у рабочы час ужываць спіртныя напоі.
Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны следствам па ч.1 арт.214 (неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездка на ім без мэты раскрадання (угон)) і ч.4 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, якое выклікала па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд.

Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

