Па факце ДТЗ у Салігорскім раёне ўзбуджана крымінальная справа. Следчыя нагадваюць: будзьце асцярожныя на дарозе ў дажджлівую пагоду
24.09.2018
Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны смяротнага дарожна-транспартнага здарэння, якое мела месца на пад'язной дарозе да аўтадарогі «Мінск-Мікашэвічы».
Па папярэдніх дадзеных, раніцай 24 верасня легкавы аўтамабіль «Рэно» у выніку заносу выехаў на сустрэчную паласу, што прывяло да яго сутыкнення з аўтамабілем УАЗ.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзве жыхаркі Салігорска, 1995 і 1996 гадоў нараджэння, якія знаходзіліся у Рэно, а таксама вадзіцель УАЗ, 1992 года нараджэння, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінулі на месцы.
У цяперашні час следчыя Салігорскага раённага аддзела Следчага камітэта сумесна з супрацоўнікамі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі і спецыялістамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці працягваюць працаваць на месцы здарэння.
Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца сведкі, высвятляюцца следавы малюнак, механізм сутыкнення, а таксама хто з дзяўчат знаходзіўся за рулём «Рэно».
Па выніках першапачатковых следчых дзеянняў узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць трох людзей) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Рэкамендацыі вадзіцелям пры руху на мокрай дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці:
- выбірайце хуткасць руху з улікам дарожных умоў
Рух на высокай хуткасці падчас дажджу прыводзіць да страты счаплення з дарогай.
- не выконвайце неабдуманыя і рэзкія манеўры
Падчас дажджу значна пагаршаецца кіруемасць аўтамабіля. Акрамя таго, іншыя ўдзельнікі руху з-за мокрых шыб аўтамабіля не зразу заўважаць рэзкі манеўр суседняга аўтамабіля, што можа прывесці да ДТЗ.
- падчас дажджу павялічваецца тармазны шлях
Рэзкія тармажэнне або разбег на мокрай дарозе могуць прывесці да заносу.
- абазначайце свой транспартны сродак пры руху ва ўмовах абмежаванай бачнасці
Падчас дажджу і туману ўключайце заднія супрацьтуманныя ліхтары, каб абазначыць аўтамабіль і зрабіць яго адметней для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Калі адбылося ДТЗ, то прыміце меры па пазначэнні пашкоджанага аўтамабіля і адвядзіце людзей у бяспечнае месца.
- сачыце за тэхнічным станам транспартнага сродку
Не дапускайце язды з няспраўнымі светлавымі прыборамі, шчоткамі шклоачышчальніка, не выкарыстоўвайце зношаныя шыны.
Кіраванне аўтамабілем на мокрай дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці – выпрабаванне для вадзіцеля. Таму следчыя рэкамендуюць па магчымасці пазбягаць паездак у такую пагоду, а калі ж адкласці паездку немагчыма – быць ўважлівымі і асцярожнымі.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

