Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Па факце разбойнага нападу на аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» у Маладзечанскім раёне ўзбуджана крымінальная справа

22.04.2016
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці разбіраецца ў абставінах разбойнага нападу на аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» у Маладзечанскім раёне.

Следствам вызначана, што вечарам 21 красавіка невядомы зайшоў у аддзяленне банка, выкарыстаўшы адсутнасць наведвальнікаў і пагражаючы супрацоўніку падобным на пісталет прадметам, завалодаў грашовымі сродкамі ў суме не менш за 60 мільёнаў рублёў. Пасля чаго знік з месца выпадку.

Следчыя ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзяць комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы і затрыманне нападніка.

Па факце разбою, учыненага з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры, УСК па Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог