Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Па факце здарэння на ААТ «Гродна Азот» узбуджана крымінальная справа

06.06.2016
6 чэрвеня пры правядзенні ў адным з цэхаў ААТ «Гродна Азот» планавых рамонтных работ з выкарыстаннем газавага разака адбылося задымленне. У выніку тэрмічнага разлажэння рэчыва, якое знаходзілася ў цэху, гідраксіламінсульфата, смяротнае атручэнне яго парамі атрымалі двое рабочых, яшчэ двое былі шпіталізаваны. Спецыялістамі МНС у найкарацейшыя тэрміны задымленне было ліквідавана.


Прыбылай на месца выпадку следча-аператыўнай групай у гэты час праводзіцца агляд вонкавай тэрыторыі, неўзабаве плануецца прыступіць да работы на тэрыторыі цэха. 

Праводзяцца допыты асоб, якія праводзілі работы, а таксама іх непасрэднага начальства, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Забрана тэхнічная дакументацыя, у тым ліку якая рэгламентуе вытворчасць работ у цэху.



Грунтуючыся на дадзеных, атрыманых у ходзе першапачатковых следчых дзеянняў, упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па арт. 428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Работа на месцы здарэння працягваецца.