Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Па падазрэнні ў раскраданні грашовых сродкаў затрыманы выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск"

14.08.2015
Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара - генеральнага менеджэра хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзіміра Беражкова.

Службовая асоба падазраецца ў раскраданні грашовых сродкаў клуба, праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, ў памеры не менш за 45 мільёнаў рублёў. 

У цяперашні час з падазроным працуюць следчыя. 

Следства хадайнічае перад пракурорам аб прымяненні да службовай асобы меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа расследуецца Галоўным следчым упраўленнем.