Па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйных злачынстваў затрыманы старшыня Браслаўскага райвыканкама
04.07.2018
Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні да старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама яго жонкі - начальніка аддзела эканомікі выканаўчага камітэта.
Службовыя асобы затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па падазрэнні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабараў за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.
Дзеянні старшыні выканкама кваліфікаваныя следствам па ч.3 арт.430, ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Начальніка аддзела эканомікі - па арт.16 (дапамога), ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Расследаванне працягваецца.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

