Па пастанове следчых затрыманы начальнік вышэйшага авіяцыйнага каледжа
18.03.2015
Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да начальніка ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж".
Кіраўнік каледжа падазраецца ў раскраданні грашовых сродкаў установы.
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі вынікі аператыўна-вышуковай дзейнасці і матэрыялы, дадзеныя следству ўпраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскага аблвыканкама.
Дзеянні службовай асобы кваліфікаваны па ч. 3 арт. 210 (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненае ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазроны затрыманы, з ім працуюць следчыя.
Канчатковая прававая адзнака дзеянняў начальніка каледжа будзе дадзена ў ходзе папярэдняга следства.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

