Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Па справе аб карупцыі затрыманы старшыня Уздзенскага райвыканкама

30.03.2015
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску ўзбуджана і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта і дырэктара ААТ «Уздзенскі аграсервіс». 

Службовыя асобы былі затрыманы супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама ў момант атрымання хабару ў памеры 8 тысяч еўра ад прадстаўнікоў вядомага зарубежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі за арганізацыю заключэння кантракта і перамогу ў тэндэры.

Разам са службовымі асобамі затрыманы таксама і хабарадавальнікі.

Дзеянні главы выканкама і дырэктара прадпрыемства кваліфікаваны па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару асобамі, якія займаюць адказнае палажэнне ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дзеянні прадстаўнікоў зарубежнага прадпрыемства кваліфікаваны па ч. 2 арт. 431 (дача хабару ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

У дачыненні да ўсіх падазроных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, зараз з імі працуюць следчыя.