Падазроныя ў разбойным нападзе на касцёл Святых Сымона і Алены даюць прызнальныя паказанні следчым
02.04.2015
1 красавіка каля 4:00 па спецлініі «102» паступіла паведамленне аб нападзе дваіх невядомых на вартаўніка касцёла Святых Сымона і Алены ў Маскоўскім раёне. Зламыснікі здзейснілі насілле ў дачыненні да 63-летней жанчыны і патрабавалі перадачы грашовых сродкаў, якія з'яўляюцца ахвяраваннямі. Падчас спробы рабаўнікоў раскрыць сейф, вартаўнік вырвалася і паклікала на дапамогу. Якія нападалі зніклі. Пацярпелай аказана медыцынская дапамога.
У выніку першаснага агляду месца злачынства, следча-аператыўнай групай атрыманы рэчавыя доказы, якія дазволілі ў найкарацейшыя тэрміны ўстанавіць асобы падазроных.
У ходзе сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, праведзеных аператыўнікамі крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў і Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, а таксама супрацоўнікамі тэрытарыяльных падраздзяленняў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падазроныя затрыманы па гарачых слядах.
Маскоўскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да непрацуючых раней судзімых мінчаніна 1990 г.н. і жыхара Капыльскага раёна 1991 г.н. узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (разбой, учынены групай асоб, з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця).
З затрыманымі працуюць следчыя. Падазроныя даюць прызнальныя паказанні.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г.Мінску,
Аляксандр Герасімаў
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

