Прад'яўлена канчатковае абвінавачанне службовым асобам «Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці»
14.05.2018
УСК па г.Мінску прад'яўлена канчатковае абвінавачанне старшыні «Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці» Генадзю Фядынічу, а таксама галоўнаму бухгалтару дадзенага аб'яднання Ігару Комліку ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Абвінавачаныя Фядыніч і Комлік, у парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, адкрылі ў банкаўскай установе Літоўскай Рэспублікі рахунак. У 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на дадзены рахунак паступалі грашовыя сродкі ў замежнай валюце. У далейшым гэтыя грошы ў доларах і еўра здымаліся з рахунку Комлікам і дастаўляліся сябрамі прафсаюза на тэрыторыю Беларусі, дзе вярталіся Комліку і Фядынічу.
У 2011 годзе на дадзены рахунак паступіла больш за 140 000 еўра. Факты паступлення грошай не адлюстроўваліся ў фінансавай справаздачы грамадскага аб'яднання і падатковай дэкларацыі арганізацыі.
Згодна з разлікам, праведзеным упаўнаважаным органам, Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, сума нявыплачаных падаткаў прафсаюзам РЭП перавысіла 22 тысячы рублёў з улікам дэнамінацыі.
У матэрыялах крымінальнай справы маюцца звесткі, якія змяшчаюць прыкметы супрацьпраўнай дзейнасці Фядыніча і Комліка аж да 2017 года, па якіх праводзяцца дадатковыя праверачныя мерапрыемствы, у тым ліку з прыцягненнем органаў фінансавых расследаванняў для разліку сум ухілення ад выплаты падаткаў за гэты перыяд.
Акрамя таго, падчас следства атрымана інфармацыя аб нямэтавым выдаткоўванні грашовых сродкаў, якія паступілі ад замежных партнёраў, а таксама аб фальсіфікацыі дакументаў для справаздачы перад імі.
У цяперашні час абвінавачаныя знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы, пасля чаго яна будзе перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

