ПРАЕКТ «Афiцэры Следчага камiтэта: на службе i ў жыццi годны прыклад»: Людміла Данілава
08.09.2025
– З дзяцінства марыла стаць следчым, – пачала
размову следчы Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь Людміла Данілава. – Яшчэ ў школе марыла пра пагоны,
бо лічыла, ды і зараз так лічу, што іх носяць тыя людзі, для якіх
справядлівасць і законнасць – самае галоўнае. Таму і паступіла на
юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дзяжурства скончыла. Дакладваю раніцай начальніку РАСК. І гэта ўжо новы дзень...
Крыніца: газета «Герой працы».
Праўда,
мара дзяўчыны стаць следчым здзейснілася не адразу. Пасля заканчэння
ўніверсітэта Людміла цвёрда вырашыла вярнуцца на радзіму, але ў
райаддзеле вакансій не было. Таму і ўладкавалася ў аддзел кадраў аднаго з
сельгаспрадпрыемстваў, дзе і адпрацавала каля года. Тры гады назад у
райаддзеле з'явілася вакансія, на якую і прыйшла Людміла Данілава.
Следчы Данілава, нягледзячы на ўзрост, вопытны супрацоўнік, яна мае свой
падыход у раскрыцці крымінальных спраў.
Людміла
Данілава ні разу не пашкадавала, што стала следчым. «Мне падабаецца
такі рытм работы, – расказвае дзяўчына. – Ты не ведаеш, што цябе чакае.
Асабліва калі дзяжурыш. Гэта з дзевяці ранку і да дзевяці ранку
наступнага дня ты на службе. Рэдка, але бывае, спакойныя дзяжурствы –
адзін-два выезды на месцы здарэння, а бывае, што выезд за выезд».

Следчы
адзначае, што асабліва прыемна, калі ты адразу бачыш вынікі сваёй
работы. Так, як напрыклад, падчас аднаго з апошніх дзяжурстваў. Пра яго
і расказвае Людміла Данілава:
– Той дзень
пачаўся, як звычайна, пачаўся з нарады ў начальніка райаддзела. Праўда,
на ёй да канца не была, бо ў складзе следча-аператыўнай групы трэба было
ехаць да жанчыны, якая паведаміла, што ў яе знікла дачка. І вось мы з
калегамі з іншых сілавых структур на месцы. У кожнага свая дакладна
вызначаная работа – усе разам працуем на вынік. Пакуль паразмаўлялі з
жанчынай, з суседзямі, узялі матэрыялы для патрэбрых экспертыз – амаль
дзве гадзіны прайшло.
Толькі
вяртаюся ў райаддзел. Зноў выезд. На гэты раз у Обаль. Там жанчыне
патэлефанавалі на ватсап «супрацоўнікі МТС» і просяць перадаць код, які
атрымала. Жанчына амаль усе зрабіла, як прасілі ліхадзеі. Але ў апошні
момант зразумела, што гэта ашуканцы і звярнулася за дапамогай у
праваахоўныя органы. Вось следча-аператыўная група і спяшаецца да яе. Па
дарозе прымаецца рашэнне заблакіраваць банкаўскую картку жанчыны, каб
невядомыя не знялі грошы. Прыехалі, пачалі высвятляць падрабязнасці,
таксама чакалі, што будзе яшчэ адзін званок на месанджар. Але яго не
было. Абальчанка дзякавала нас за аператыўнасць і зладжанасць у рабоце,
за тое, што не згубіла свае грошы (як высветлілася, на картцы была
даволі буйная сума). І ў такі моманты яшчэ больш разумееш, важнасць і
адказнасць тваёй работы.
На
тым дзяжурстве быў і трэці выезд. Зноў жанчына трапіла ў бяду. Яна
паехала на выхадныя ў суседнюю краіну, па аб'яве перавяла грошы, каб
зняць кватэру на суткі. Калі прыехала ў горад, тэлефон «гаспадароў» не
адказваў і ніякай кватэры не было. Вярнуўшыся дадому, звярнулася ў
міліцыю. Зразумела, што па гэтай крымінальнай справе будзем працаваць у
цесным супрацоўніцтве з расійскімі калегамі.
Як
высветлілася пазней, гэта быў апошні выезд у гэта дзяжурства. Так што
ўвечары і ноччу змагла спакойна папрацаваць з крымінальнымі справамі,
што расследую. Так, у прыватнасці, узніклі некалькі пытанняў да сведкі
па крадзяжу ў адной з вёсак раёна.
Крыніца: газета «Герой працы».
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

