Прафесійнае свята беларускіх следчых атрымала афіцыйны статус
23.06.2016
У Беларусі ўводзіцца Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства, які будзе адзначацца 12 верасня. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе №229 ад 21 чэрвеня 2016 года, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Указ №229 дапаўняе іншы дакумент – указ №157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», у новай рэдакцыі якога з'явіўся радок наступнага зместу: «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства – 12 верасня».
Нагадаем, што гаворка аб неабходнасці прызнання Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства афіцыйным святам вялася і раней. Яшчэ ў 2012 годзе першы Старшыня Следчага камітэта Валерый Вакульчык казаў аб тым, што ў Беларусі можа з'явіцца яшчэ адно прафесійнае свята – Дзень следчага.
«Магчыма, што гэта свята калі-небудзь з'явіцца. Але маё цвёрдае перакананне – гэта свята трэба заслужыць. Будзе эфектыўнай наша работа, з'явіцца падстава для свята», – казаў Валерый Вакульчык у верасні 2012 года.
Ператварыў ідэю прафесійнага свята ў жыццё сёлетні кіраўнік следчага ведамства Іван Наскевіч.
Абраная дата не выпадковая – менавіта 12 верасня 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».
Устанавіць ісціну – справа гонару
12.09.2025

Следчы камiтэт

